Меліціна Станюта прапанавала адзначаць жаночае свята ў іншы дзень

Жанчыны на вуліцах Мінска, 12 жніўня 2020-га / Reuters
Жанчыны на вуліцах Мінска, 12 жніўня 2020-га / Reuters

Меліціна Станюта прапанавала адзначаць жаночае свята ў іншы дзень, а не 8 сакавіка. "А я б на Беларусi трэцi год жаночы дзень святкавала б 12 жніўня", напісала гімнастка ў Instagram.

12 жніўня 2020-га беларускі масава выйшлі ў белым з кветкамі ў руках на вуліцы сваіх гарадоў. Яны пратэставалі супраць гвалту і фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Некалькі дзён перад гэтым у Мінску і іншых гарадах краіны ішлі сутыкненні пратэстоўцаў і сілавікоў, якія падтрымалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Мірны пратэст беларусак выліўся ў масавыя дэманстрацыі, у якіх у жніўні 2020 года паўдзельнічалі сотні тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі