Менеджар "Палессе-Аграінвест" прызначаны кіраваць Петрыкаўскім раёнам

Аляксандр Верамееў

Аляксандр Верамееў / belta.by

Сёння Аляксандр Лукашэнка наведаў Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці з мэтай ацаніць ход уборачнай і пасяўной кампаній. 

Падчас візіту ён наведаў гаспадарку "Палессе-Аграінвест", якая належыць Мазырскаму НПЗ. Па выніках сустрэчы Лукашэнка прызначыў кіраўніка гэтай гаспадаркі, Аляксандра Верамеева, новым кіраўніком Петрыкаўскага раёна. 

Кандыдатура Верамеева была рэкамендавана старшынёй Гомельскага аблвыканкама Іванам Крупко. Учора Лукашэнка таксама наведаў Мазырскі раён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі