Men's Fest абвясціў поўны лайн-ап: 15 гуртоў з трох краін!
Штогадовы фестываль альтэрнатыўнай музыкі Men'sFest абвясціў поўны лайн-ап выступоўцаў. Сёлета ён пройдзе 24-25 кастрычніка ў памяшканні Тэатра танца "Фантазія" ў Брэсце і аб’яднае дзесяць гуртоў з Беларусі, Украіны ды Польшчы. Хэдлайнерамі першага дня заяўленыя сталічныя металісты Exist M ды славуты гомельскі гурт “TT-34”, другога — берасцейцы Rise in Rage ды госці з Украіны Jinjer.
24 кастрычніка:
16.00-18.00 — Конкурс (Charles Mellow/SandGlass/Ingrin/Cad Goddeu/Introverts)
18.20-18.50 — Zolki Band
19.05-19.35 — Re1ikt
19.50-20.20 — Sciana
20.35-21.05 — Exist M
21.20-22.00 — TT-34
25 кастрычніка:
18.20-18.50 — ForHeaven'sSake
19.05-19.35 — Frostbite (Польшча)
19.50-20.20 — TerraKod
20.35-21.05 — Rise in Rage
21.20-22.00 — Jinjer (Украіна)
Сёлета, пасля гадавой паўзы, было вырашана вярнуць конкурсную частку фестывалю. Удзел у ёй возьмуць 5 гуртоў, кожны з якіх мусіць выканаць дзве песні свайго сачынення і беларускамоўны кавер на любы трэк. Удзельнікі конкурснай праграмы ацэньваюцца па 10-ці бальнай шкале па некалькіх крытэрыях: мастацкая каштоўнасць матэрыялу, сыгранасць калектыву, валоданне музычнымі інструментамі і сцэнічныя паводзіны. Асобна будзе ўлічанае меркаванне публікі. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы: запіс EP з 3-х трэкаў, распрацоўка брэнд-бука ды фота-сэт.
Набыць квіткі на шосты фестываль Men's Fest можна он-лайн, ды ў касах брэсцкага Тэатра танца "Фантазія" на вул. Сікорскага, 7Б.