Менш дыпламатаў, больш вайскоўцаў: каго ВНУ Беларусі чакаюць сёлета
Абітурыенты перад будынкам хімфака БДУ / "Спутник"
Уступная кампанія пачнецца ў Беларусі ўжо ў сярэдзіне чэрвеня. Спачатку, як і ў папярэднія гады, пройдзе цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ), а пазней пачнецца этап падачы дакументаў — самы нервовы для абітурыентаў і бацькоў.
Каго набіраюць сёлета ўніверсітэты, дзе могуць быць самыя высокія і самыя нізкія прахадныя балы, вывучыла Еўрарадыё.
53,5 тысячы месцаў
Усяго ў гэты "сезон" беларускія ВНУ плануюць набраць 53,5 тысячы чалавек, з іх больш як палова (27,7 тысячы) могуць разлічваць на бясплатнае навучанне. У параўнанні з мінулым годам агульная колькасць месцаў зменшылася на 1,4 тысячы, гэта значыць адносна ненашмат.
Ашаламляльных змен з пункту гледжання планаў набору ва ўніверсітэты ў 2022-м не адбылося. Сярод найбольш цікавых навінак: адмова ад набору на платнае аддзяленне па спецыяльнасці "Журналістыка" ў БДУ, застаюцца толькі бюджэтныя месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.