Менш за 20% беларусаў ведаюць пра дату 17 верасня — сацапытанне

На мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі ў жніўні 2020 года, які сабралі як альтэрнатыву масавым пратэстам / Reuters​
На мітынгу ў падтрымку Лукашэнкі ў жніўні 2020 года, які сабралі як альтэрнатыву масавым пратэстам / Reuters​

Менш за 20% беларусаў ведаюць пра падзеі восені 1939 года, якія леглі ў аснову Дня народнага адзінства. Гэта паказалі вынікі апытання брытанскага цэнтра Chatham House. Лічбы апублікаваў у Телеграме навуковы супрацоўнік Цэнтра Рыгор Астапеня.

Новае свята — Дзень народнага адзінства — заснаваў Аляксандр Лукашэнка. 17 верасня 1939 года савецкая армія пачала аперацыю па далучэнні заходніх зямель, якія адышлі Польшчы па Рыжскай дамове 1921 года. Аперацыі папярэднічала дамоўленасць з фашысцкай Германіяй аб падзеле сфер уплыву.

"У заходніх абласцях дату ведае кожны трэці, ва ўсходніх — кожны дзясяты", — расказаў Рыгор Астапеня. У сувязі з гэтым ацэньваць стаўленне да свята становіцца трохі праблематычным. Тым не менш сацыёлагі распыталі тых рэспандэнтаў, якія ведаюць пра падаплёку свята.

12% апытаных сказалі, што цалкам згодныя, што гэта добры выбар даты для свята, яшчэ 27% — хутчэй згодныя.

Менее 20% белорусов знают о дате 17 сентября — соцопрос
Вынікі апытання Chatham House /@astapenia

Напярэдадні 17 верасня Еўрарадыё распытала гісторыка Ігара Мельнікава пра тое, што ж адбылося восенню 1939 года і ці атрымаецца ў цяперашніх беларускіх уладаў выкарыстаць падзеі таго часу ў сваіх ідэалагічных мэтах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі