Мэр Чарнігава заявіў, што горад знішчаны на 70%
Чарнігаў / "Уніан"
Украінскі горад Чарнігаў знішчаны на 70%. Пра гэта паведаміў ягоны мэр Уладзіслаў Атрошэнка.
"Чарнігаў знішчаны на 70%, людзі ўжо перасталі цікавіцца, колькі мін прыляцела… У нас горад нагадвае Бучу, а ў некаторых раёнах ён ужо такі, як Марыупаль. Людзей цікавіць, як ім дажыць да заўтра".
Атрошэнка звяртае ўвагу, што Чарнігаў знаходзячыся за 60 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю: "У нас засяроджванне войскаў РФ на мяжы з Беларуссю, нас цікавіць, як будзе працаваць СПА, ці будуць працягваць падаць бомбы на галаву".
Чарнігаў з першых гадзін нападу Расіі на Украіну знаходзіцца пад пастаянным абстрэлам расійскага войска. Масты разбураны, горад у блакадзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.