Меркель, стоячы побач з Пуціным, назвала анэксію Крыма “злачыннай” (відэа)
Гэта адбылося на прэс-канферэнцыі ў Маскве.
Стоячы побач з Уладзімірам Пуціным на прэс-канферэнцыі ў Маскве канцлер Германіі Ангела Меркель назвала анэксію Крыма “злачыннай”. Яна нечакана рэзка раскрытыкавала дзеянні Расіі, паведамляе BBC.
“Злачынная анэксія Крыма, якая парушае міжнароднае права, і узброены канфлікт на ўсходзе Украіны сур’ёзна падарвалі нашы адносіны”, – сказала Меркель пра адносіны з Расіяй. Але яна дадала, што усе канфлікты трэба вырашаць мірным шляхам праз дыялог.