"Мерсэдэс" урэзаўся ў рэйсавы аўтобус у Наваполацку

"Мерсэдэс" урэзаўся ў рэйсавы аўтобус у Наваполацку

Пры сутыкненні мікрааўтобуса "Мерсэдэс" і рэйсавага аўтобуса МАЗ у Наваполацку адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў траўмы. Пра падрабязнасці ДТЗ парталу tut.by распавёў прадстаўнік ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Казючыц.

Трагічная аўтааварыя адбылася 18 кастрычніка, каля 19.20, каля дома №12 па вуліцы Слабодскай. 27-гадовы кіроўца мікрааўтобуса выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і ўрэзаўся ў аўтобус МАЗ, які рухаўся па гарадскім маршруце №4.

У выніку ДТЗ кіроўца "мерсэдэса" памёр ад атрыманых траўмаў у машыне "хуткай", якая везла яго ў лякарню. Траўмы атрымала 51-гадовая пасажырка аўтобуса, яе шпіталізавалі.

Пасажыр мікрааўтобуса, а таксама кіроўца і яшчэ дзевяць пасажыраў рэйсавага аўтобуса не пацярпелі.

Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі