Мэрыем Герасіменка выпусціла першую песню пасля ад'езду з Беларусі

Мэрыем Герасіменка

Мэрыем Герасіменка

У спявачкі Мэрыем Герасіменка выйшла першая пасля ад'езду з Беларусі песня. Сінгл пад назвай "Вакол цішыня" з'явіўся на канале экс-палітзняволенай спявачкі.

Як распавядала Еўрарадыё, 16 студзеня дзяўчыну эвакуявалі пры дапамозе фонду BYSOL.

У жніўні 2022 года Мэрыем затрымалі за песню ўкраінскага гурта "Океан Ельзи", праспяваную ў мінскім бары "Банки-бутылки". Артыстку пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі" за "ўдзел ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах". Таксама спявачку дадалі ў "спіс экстрэмістаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі