Metallica прымеркавала новы сінгл да дня летняга Сонцастаяння (слухаць)

У Metallica з'явіўся новы сінгл "Lords of Summer (First Pass Version)", які можна набыць на iTunes.

Рэліз прымеркаваны да самага доўгага дня ў годзе, які прыпаў на мінулыя выхадныя. Раней Ларс Ульрых сцвярджаў, што новая песня мусіць паказаць, у якім накірунку цяпер рухаецца гурт. У сваю чаргу, гітарыст гурта Кірк Хэмет не выключае, што песня не ўвойдзе ў новы альбом гурта.

Пласцінка стане працягам апошняга дыска металістаў "Death Magnetic", які выйшаў у 2008 годзе.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.rollingstone.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі