Metallica стане хэдлайнерам "Гластэнбэры"
Дагэтуль, па меркаванні арганізатараў, "хэві-метал-гурты не адпавядалі духу "Гластэнбэры"".
Metallica стане трэцім хэдлайнерам "Гластэнбэры-2014". Прычым, выбар арганізатараў раздзяліў фестывальных фэнаў у іх меркаваннях: яны прыпомнілі ўладальніку фэсту Майклу Івісу яго даўнюю заяву пра тое, што "хэві-метал-гурты не адпавядаюць духу "Гластэнбэры"".
Праўда, бацька-заснавальнік галоўнага брытанскага оўпэн-эйра ў апраўданне сказаў, што "фэст не з тых, хто прымае відавочныя рашэнні", і што яму цягам некалькіх гадоў раілі запрасіць на фэст Metallica, і вось — калі ласка!"
Кампанію Metallica у хэдлайнерах сёлета складуць Arcade Fire і Kasabian. Таксама на сэцны "Гластэнбэры" выйдуць Elbow, Роберт Плант, MIA, Skrillex, Massive Attack, Manic Street Preachers, Лілі Ален, Лана дель Рэй і іншыя — без малога 90 гуртоў і выканаўцаў.
Фота: prabhatrayal.com