Metallica выступіла ў Антарктыдзе (фота)
Сцэнай выступу стала верталётная пляцоўка станцыі Карлін, а гледачамі — спецыялісты навукова-даследчай станцыі, экіпаж карабля і пераможцы конкурсу.
Конкурс ладзіла Coca-Cola, у выніку чаго 10 шчасліўчыкаў з краін Лацінскай Амерыкі змаглі пабачыць адно з самых незвычайных шоў гурта.
Пад невялікім купалам Metallica выканала 10 хітоў, сярод якіх "Creeping Death", "For Whom the Bell Tolls", "Sad But True", "Master of Puppets" і іншыя.
Фота з Facebook гурта