Мігрантаў у Брэсцкай вобласці затрымалі ветэраны спецназу

Затрыманыя мігранты

Затрыманыя мігранты / chest.by

У Брэсцкай вобласці добраахвотнікі Асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецназу МУС "Честь" затрымалі групу замежнікаў з Афрыкі. Мігранты нелегальна накіроўваліся ў Польшчу. Увагу на гэтае паведамленне звярнулі праваабаронцы з MAYDAY.TEAM.

Здарэнне адбылося каля вёскі Хваянаўка Камянецкага раёна. Былыя спецназаўцы Ігар Каліноўскі, Дзмітрый Шазалевіч і Аляксандр Тукала, як паведамляецца, затрымалі "паўтара дзясятка" выхадцаў з Афрыкі. Затрыманых яны перадалі памежнікам.

Праваабаронцы адзначаюць, што гэта ўжо не першае затрыманне, якое ладзяць ветэраны спецназу. У сакавіку такія ж экс-спецназаўцы затрымалі траіх грамадзян Кубы.

"Честь" — Асацыяцыя ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС. Кіруе ёй былы камандзір спецназу ўнутраных войскаў МУС Дзмітрый Паўлічэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі