Мігранты на мяжы абстралялі польскі патруль з рагатак
У службовым аўтамабілі былі разбітыя шыбы
Польская памежная служба паведамляе пра чарговы інцыдэнт на польска-беларускай мяжы. Раніцай у раёне мястэчка Белавежа група мігрантаў (іх было 10 чалавек) абстраляла з рагатак польскі патруль.
Людзі не пацярпелі, але ў патрульным аўтамабілі разбітае шкло. Замежнікі спрабавалі незаконна перасекчы мяжу, удакладнілі ў Памежнай службе Польшчы. Там таксама распавялі, што за ўчорашні дзень беларуска-польскую мяжу спрабавалі незаконна перасекчы 120 мігрантаў. Сярод іх былі грамадзяне Эфіопіі, Самалі, Сірыі і Эрытрэі. 64 чалавекі пры з'яўленні польскіх патрулёў развярнуліся назад.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.