Мігранты пашкодзілі плот на мяжы Польшчы і Беларусі мінімум тысячу разоў

Плот на беларуска-польскай мяжы

Плот на беларуска-польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

За 9 месяцаў 2023 года праз плот на беларуска-польскай мяжы ў Польшчу маглі трапіць больш за 30 тысяч мігрантаў. Газета Wyborcza піша, што каля 13 тысяч з іх аселі ў Германіі.

Па звестках польскіх журналістаў, плот здольны затрымаць не больш за 60% мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Польшчу з боку Беларусі. Напрыклад, у ліпені памежнікам не ўдалося схапіць толькі 160 з 300 асоб, якія скарылі бар'ер.

"Загароду можна перарэзаць звычайнай ручной нажоўкай па метале, бо яна зроблена з алюмінію і пустая ўсярэдзіне. Яе проста разагнуць, напрыклад, аўтамабільным дамкратам. Такіх пашкоджанняў ужо як мінімум тысяча. Да таго ж плот убіты ўсяго на 90 см, і яго лёгка прайсці падкопам", — гаворыцца ў артыкуле.

Пытанне пра знос плота вынесенае на рэферэндум, які пройдзе ў Польшчы разам з парламенцкімі выбарамі 15 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі