Мігранты рыхтаваліся да штурму польскай мяжы і трапілі на відэа

Падрыхтоўку да нелегальнага пераходу зафіксавалі польскія памежнікі

Падрыхтоўку да нелегальнага пераходу зафіксавалі польскія памежнікі / x.com/Straz_Graniczna

Польскія памежнікі паказалі, як мігранты рыхтаваліся да штурму мяжы з тэрыторыі Беларусі. Сцвярджаецца, што парушальнікам дапамагалі "беларускія службы". Аднак нешта пайшло не так.

На відэа можна пабачыць спробы групы мужчын з лесвіцамі ў руках наблізіцца да мяжы з мэтай нелегальнага пераходу ў Польшчу. Аднак польскія памежнікі аператыўна рэагавалі, і ў мігрантаў нічога не атрымалася. Яны вымушаныя былі вярнуцца ў лес.

Інцыдэнт адбыўся ў раёне Міхалова. А ў канцы лістапада мігранты з лесвіцамі спрабавалі трапіць у Польшчу з Беларусі праз закрыты памежны пераход у Белавежскай пушчы.

Як вядома, Польшча ўскладае адказнасць за міграцыйны крызіс на рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Мяркуецца, што ён дзейнічае сумесна з РФ. Згаданы крызіс стаў прычынай увядзення супраць Беларусі санкцый, закрыцця на межах з краінамі ЕС пунктаў пропуску

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі