Мігранты, зачыстка, Канстытуцыя: у што ператвараецца Беларусь?
Штучна створаны міграцыйны крызіс на межах Беларусі з краінамі ЕС не толькі не сціхае, але і бумерангам вяртаецца беларускаму рэжыму. І ўсё гэта — на фоне ўзмацнення рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Калі нават вызваленне з-за кратаў большасці фігурантаў “справы “Прэс-клуба” не сведчыць пра набліжэнне “адлігі”.
Ці здолее рэжым задушыць незалежныя СМІ і чым яму самому гэта пагражае? Якія наступствы будзе мець “міграцыйны крызіс” і што прыйдзе яму на змену? Што атрымаюць беларусы ў выніку “канстытуцыйнай рэформы”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.