Міхаіл Мясніковіч знайшоў на інтэрнэт-форумах "дармаедаў" (відэа)
Старшыня Савета Рэспублікі выказаўся пра гэта на тэлеканале СТБ.
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч знайшоў на інтэрнэт-форумах "дармаедаў". Ён быў госцем праграмы "Тыдзень" на тэлеканале СТБ ды выказаўся на самыя розныя тэмы.
Мясніковіч: "Чытаеш часам форумы: "Вось, гэты Мясніковіч не плаціць зарплату". А хто абмяжоўвае? Хто абмяжоўвае, асабліва вось гэтых вось пісак, у якіх хапае часу суткамі сядзець на гэтых форумах? Я не думаю, што яны занятыя сапраўды грамадска карыснай працай. А народ чытае".
На відэа гэтыя словы Мясніковіча гл. ад 31.19.
Нагадаем, што 2 красавіка кіраўнік дзяржавы падпісаў дэкрэт № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах"). Гэты дакумент закліканы стымуляваць удзел працаздольных беларусаў у працоўнай дзейнасці, у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.
Мінпрацы: У “дармаедаў” могуць быць праблемы з выездам за мяжу
Сем легальных спосабаў пазбегнуць падатку за дармаедства
Фота: ctv.by, Fotolia