Мікалаеў з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі прыпыніў закупку тралейбусаў
Мікалаеў з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі прыпыніў закупку тралейбусаў. Пра гэта заявіў віцэ-мэр украінскага горада Віталь Лукаў. Паводле яго слоў, набыццё 50 беларускіх тралейбусаў для Мікалаева прыпынена на нявызначаны тэрмін, паведамляе nikvesti.com.
Вясной кіраўнік Львова Андрэй Садавы адмовіўся закупляць 100 аўтобусаў МАЗ, нягледзячы на перамогу беларускага прадпрыемства ў тэндары. "Мы не маем права фінансаваць "рэжым", — заявіў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.