Мікалай Лукашэнка атрымае стыпендыю з фонду Аляксандра Лукашэнкі

Мікалай Лукашэнка

Мікалай Лукашэнка / БТ

Адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама асобаў, якія іх падрыхтавалі, падтрымаюць фінансава са сродкаў рэзервовага фонду Аляксандра Лукашэнкі. На гэта вылучана 680 тысяч рублёў, паведамляе яго прэс-служба. У спісе ёсць і яго малодшы сын Мікалай.

Лукашэнка падпісаў указ аб прысуджэнні 26 гранд-прэмій з уручэннем нагруднага знака і 217 спецыяльных прэмій пераможцам Рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў. А 21 педработнік атрымае ўзнагароджанне за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Яшчэ 173 студэнты і курсанты ВНУ атрымаюць стыпендыю ад Лукашэнкі за выдатную вучобу, поспехі ў навукова-даследчай і творчай дзейнасці. Яна складае 221,88 рубля штомесяц. У гэтым спісе і значыцца студэнт трэцяга курса БДУ Мікалай Лукашэнка. Дарэчы, такую ж стыпендыю ён атрымліваў таксама і на першым, і на другім курсе.

Раней паведамлялася, што малодшы сын Лукашэнкі вучыцца на біяфаку БДУ, але афіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджалася. У чэрвені 2023-га Лукашэнка заявіў, што Мікалай навучаецца ў Пекінскім універсітэце ў рамках праекта супрацоўніцтва Беларусі і Кітая. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі