Мікалай Статкевіч затрыманы і знаходзіцца на Акрэсціна

Мікалай Статкевіч затрыманы і знаходзіцца на Акрэсціна

Апазіцыйны дзеяч Мікалай Статкевіч затрыманы і знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна ў Мінску. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на жонку Статкевіча Марыну Адамовіч. Палітык будзе адбываць 10 сутак адміністрацыйнага арышту, прысуджаныя за ранейшую несанкцыянаваную акцыю.

У апошнія дні Статкевіч не выходзіў з хаты, каб не быць затрыманым. Ён спадзяваўся паўдзельнічаць у несанкцыянаваным шэсці на Дзень Волі, але, відаць, да плошчы Якуба Коласа не дабраўся. У нядзелю былі затрыманыя дзясяткі чалавек, яны знаходзяцца ў Савецкім РУУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі