Мікалай Валуеў наведаў абласныя "Дажынкі" ў Сянно (фота)
Былы вядомы баксёр і цяперашні дэпутат Дзярждумы Расіі Мікалай Валуеў быў ганаровым госцем віцебскіх абласных "Дажынак" у Сянно. Яны прайшлі ў суботу, 8 кастрычніка.
Мікалай Валуеў прыехаў у беларускі горад у складзе вялікай расійскай дэлегацыі. Ён прызнаўся, што ў Беларусі быў і раней, але на "Дажынках" упершыню. З пачастункаў яму найбольш спадабаўся аржаны хлеб. Было нямала жадаючых зрабіць фота з Валуевым на памяць, інфармуе БЕЛТА.
Фота: БЕЛТА