Мікалая Статкевіча арыштавалі на 5 сутак за акцыю 8 верасня

Мікалая Статкевіча арыштавалі на 5 сутак за акцыю 8 верасня

Дадатковыя пяць сутак арышту прысудзілі апазіцыйнаму палітыку Мікалаю Статкевічу, які зараз знаходзіцца за кратамі. Суд Ленінскага раёна такім чынам пакараў Статкевіча за несанкцыянаваную акцыю 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінска, піша праваабарончы сайт "Вясна".

Цяпер палітык адбывае 15-сутачны арышт за акцыю 3 ліпеня.

Акцыя 8 верасня ладзілася на знак пратэсту супраць беларуска-расійскіх ваенных вучэнняў "Захад-2017". Падчас акцыі міліцыя не затрымлівала нікога з удзельнікаў. Пазней за ўдзел у ёй былі асуджаныя Уладзімір Някляеў і магілёўскі актывіст Станіслаў Паўлінковіч. Някляеў адбыў сямісутачны арышт, Паўлінковіча аштрафавалі на 460 рублёў.

На 28 верасня ў судзе Партызанскага раёна сталіцы прызначаны суд над актывістам Вячаславам Сіўчыкам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі