Мікалая Статкевіча этапавалі ў гомельскую калонію

Мікалая Статкевіча этапавалі ў гомельскую калонію

Мікалая Статкевіча этапавалі ў гомельскую калонію. Пра гэта ў Facebook паведаміла яго жонка Марына Адамовіч. Раней стала вядома, што са следчай турмы №8 Жодзіна ў СІЗА №3 Гомеля этапавалі Ігара Лосіка. Адамовіч мяркуе, што ў Гомель ужо маглі перавесці і Сяргея Ціханоўскага. "Ну, можа, хоць так пазнаёмяцца яшчэ да "суда", які будзе разглядаць іх "супольнае злачынства", — піша яна.

Пра тое, што Статкевіча будуць судзіць разам з Ціханоўскім і Лосікам, стала вядома ў красавіку. Кожнага з іх абвінавачваюць па частцы першай артыкула 293-га КК ("аб арганізацыі масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі, падпаламі або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады"). Усе трое прызнаныя палітвязнямі.

Матэрыялы крымінальнай матэрыялы справы займаюць 110 тамоў. Яе будзе разглядаць Гомельскі абласны суд. Мікалаю Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку і іншым палітвязням пагражае да 7 гадоў зняволення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі