Мікалая Статкевіча пазбавілі правоў кіроўцы

Мікалая Статкевіча пазбавілі правоў кіроўцы

Беларускага апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча пазбавілі правоў кіроўцы. Суд Ленінскага раёна Мінска пакараў былога палітвязня за тое, што ён не плаціў штрафы, накладзеныя за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Як інфармуе БелаПАН, рашэнне суда Статкевіч атрымаў 27 красавіка па пошце.

Па словах палітыка, "фармальна рашэнне законнае", яго сапраўды могуць пазбавіць правоў за такое парушэнне. Аднак ён лічыць штрафы незаконнымі. "Я нічога не парушаў", — кажа Мікалай Статкевіч. Пазбаўленне правоў кіроўцы ён лічыць элементам ціску на яго.

Па словах Статкевіча, у яго 10 штрафаў. "Тры яны павесілі на вайсковую пенсію, з якой незаконна вылічваюць 50% замест 20%, а за астатнімі штрафамі ганяюцца", — цытуе словы апазіцыянера БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі