Мікіта Моніч пасля верша пра Аляксандра сышоў з Нацыянальнага мастацкага музея

Мікіта Моніч пасля верша пра Аляксандра сышоў з Нацыянальнага мастацкага музея

Навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, "музейны экскурсавод, стэндапер і спікер", ўсходавед Мікіта Моніч звольнены з працы. Пра гэта можна даведацца са старонкі Мікіты ў фэйсбуку. 

А ўся справа ў Мікітавай грамадзянскай пазіцыі. У апошні час хлопец выкладае ў сацыяльныя сеткі вершы на злобу дня ўласнага сачынення і адкрыта падтрымлівае прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыку. 17 чэревня ён апублікаваў верш-зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Настаўніца Ганна Севярынец піша, што, менавіта гэты верш і стаў прычынай звальнення. Прыводзім яго цалкам.

Да, Александр, имя у вас что надо.
Значит "защитник". Себя и своего стада,
Руководитель и будущий житель ада,
Источник мемов, апологет парада.

Вам непонятна причина нашего гнева.
Всюду враги вам чудятся: справа, слева.
Хочется быть Македонским - выходит Ревва.
А по плодам, как водится, судят древо.

Холодно во дворце, коли дворец ледовый.
Пальцы синеют, к губам примерзает слово.
Сроку конец и за ним уж не виден новый.
Смерть у Кощея в ларце. Конец хреновый

Слуги верны, но в глазах их блестит опаска.
Страшной бывает, как оказалось, сказка.
Больше не греет АЭС или Тесла Маска.
Пройден и спален мост, там, впереди, развязка.

Поздно грозить, несогласных бросать по нарам.
Время бежать и оврагом ползти к ангарам.
25 лет прошло, просто вы стали старым.
Жалко, конечно, что вышло таким макаром.

Ладно, пора прощаться, уже светает.
Борт ваш на льду стоит, а вокруг всё тает.

Мы Вам простим, что вы приравняли к хлеву
Нашу страну, но, пожалуйста, оставьте Еву.

У размове з журналістаі радыё "Свабода" Мікіта распавёў, што яго звольнілі 22 чэрвеня. Ён кажа, што мусіў выбіраць паміж вершам і працай. Выбраў першае:

"Фармальна ў мяне быў выбар, ці пакінуць верш, ці сысці з музею. Мне быў больш прывабны варыянт сыходзіць з музею", — распавядае Мікіта. па яго словах, ён і так планаваў звальняцца, бо хоча развіваць уласны адукацыйны праект, але не ведае ці дазволяць цяпер яму, як прадпрымальніку, праводзіць экскурсіі ў музеі.

"Гэта трэш, так нельга і так не можа быць, каб за тэкст у асабістым фэйсбуку чалавека маглі звольніць або выклікаць да дырэктара, калі гэта не экстрэмізм і не прапаганда нянавісці... Але гэта ставіць пад пагрозу самае галоўнае, што я раблю, — дзіцячыя экскурсіі ў музеі, якія вынікова робяць так, што сотні дзетак і іх бацькоў улюбляюцца ў музей, навучаюцца ім карыстацца. І пры гэтым гэта мой асноўны заробак", — каментуе Мікіта.

Правілы жыцця Мікіты Моніча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі