Мікола Статкевіч заклікае вылучыць па адным апазіцыйным кандыдаце на акругу

Мікола Статкевіч заклікае вылучыць па адным апазіцыйным кандыдаце на акругу

Экс-палітвязень Мікола Статкевіч заклікае апазіцыю вылучыць на кожную выбарчую акругу па адным кандыдаце. З адпаведным заклікам палітык выступіў у фэйсбуку.

Па словах Статкевіча, у Беларусі на выбарах не лічаць галасы, але амаль усе партыі вырашылі ўдзельнічаць у парламенцкай кампаніі, якая павінна прайсці сёлета.

Статкевіч нагадвае, што апазіцыйныя партыі і арганізацыі стварылі ўжо шэсць выбарчых спісаў, і гэта яшчэ не канец. На яго думку, гэта пройгрышная стратэгія, бо ўлада будзе выстаўляць аднаго кандыдата. "Калі у кожнай акрузе адзінаму кандыдату ад улады будзе супрацьстаяць да 6-7 апазіцыйных кандыдатаў, якія расцягнуць паміж сабой пратэстны электарат, то ўлада будзе здольная выйграць такія выбары нават пры рэальным падліку галасоў", —  мяркуе палітык.

Па яго словах, "адмовай ад вылучэння адзінага спісу кандыдатаў апазіцыя сама крадзе перамогу ў самой сябе". І парламент, абраны ў такіх умовах, будзе мець вялікія шанцы на міжнароднае прызнанне.

Таму Статкевіч прапаноўвае на кангрэсе дэмакратычных сілаў прыняць механізм вылучэння на парламенцкіх выбарах па адным найбольш аўтарытэтным кандыдаце ад апазіцыі ў кожнай акрузе. "Калі ў часткі апазіцыйных партый не хапае пачуцця адказнасці для аб'яднання, то грамадства павінна дапамагчы ім", — канстатуе ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі