Міліцыя наведвае сваякоў актывістаў, якія з'ехалі з Беларусі
Супрацоўнікі праваахоўных органаў цікавяцца месцазнаходжаннем актывістаў, якія з'ехалі з Беларусі пад пагрозай магчымых рэпрэсій. Апошнімі днямі міліцыянты ў штацкім званілі альбо наведваліся на кватэры сваякоў Мікіты Краснова (актывіст кампаніі «Грамадзянін», давераная асоба Аляксея Міхалевіча), Вячаслава Дзіянава (актывіст кампаніі «Грамадзянін», давераная асоба Яраслава Раманчука), Андрэя Бабіцкага (давераная асоба Андрэя Саннікава), Уладзіміра Кумца (адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба Ўладзіміра Някляева).
Уладзімір Кумец: «З тым каб прыціснуць апазіцыю, улады ўжываюць метады запужвання сваякоў актывістаў. Але такімі дзеяннямі яны толькі робяць грамадзскую думку ўнутры краіны і за яе межамі на карысць дзеячаў апазіцыі. Пераслед сваякоў недапушчальны і дыскрэдытуе беларускія ўлады ў вачах міжнароднай супольнасці».