Міліцыя "палюе" на адмінаў каналаў "Мая краіна Беларусь" і "Вусы Лукашэнкі"
Сілавікі працягваюць затрымліваць адміністратараў папулярных каналаў у сацсетках.
Паведамляецца, што цяпер спрабуюць затрымаць адмінаў канала "Мая Краіна Беларусь (@mkbelarus)" і ютуб-канала "Вусы Лукашэнкі".
Не выключана, што гэта звязана з учорашнім затрыманнем Ігара Лосіка, адмністратара канала "Беларусь галаўнога мозга".
Як распавядала Еўрарадыё, пранкеры з канала "Вусы Лукашэнкі" нядаўна паспрабавалі ўгаварыць мінчукоў падпісацца за вылучэнне цяперашняга кіраўніка дзяржавы. Толькі адзін з 20 апытаных пагадзіўся. А яшчэ адзін мінчук заявіў: "Хай лепш майдан будзе".
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка і міністр унутраных спраў Юрый Караеў рэзка выступілі супраць Telegram-каналаў. Па словах Караева, праз іх каардынуюцца вулічныя пратэсты. Пасля гэтага пачалося затрыманне адміністратараў папулярных каналаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.