Міліцыя прыйдзе на апошні званок ва ўсе беларускія школы
Свята з выпускнікамі падзеляць супрацоўнікі МУС / school11.by
На апошні званок 30 траўня ў кожную школу прыйдзе міліцыя, кажа начальнік ГУБАЗ МУС Аляксандр Купчэня.
— Для забеспячэння бяспекі і папярэджання рознага роду супрацьпраўных праяў у кожнай школе будуць знаходзіцца супрацоўнікі міліцыі, а на прылеглай тэрыторыі групы хуткага рэагавання. Таксама ў навучальных установах будзе ўзмоцнены прапускны рэжым. Да навучальным установам будуць набліжаны экіпажы патрульнай службы ДАІ.
Чаму ў мінулыя гады такіх мер не прымалася, Аляксандр Купчэня не распавёў.
Раней Школьніца ў Дагестане на лінейцы сказала: "Свабоду Украіне! Пуцін-чорт". Дзяўчыне давялося прасіць прабачэння на камеру. Яе выказванне расцанілі як супрацьпраўнае дзеянне і склалі адміністрацыйны пратакол.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.