Міліцыя шукае махляра, які падмануў людзей на 35 тысяч долараў

Міліцыя шукае чалавека, які абяцаў людзям дапамагчы са стажыроўкай за мяжой, але падмануў іх. Адной з ахвяраў падману стала дзяўчына, якая хацела атрымаць замежную стажыроўку ў сферы гасцінічнага бізнэсу, паведамляе БЕЛТА. Яна заплаціла махляру 1 650 еўра за паслугі, бо ён дзейнічаў нібыта ад імя легальнай фірмы. Пазней дзяўчына падала дакументы ў амбасаду, каб атрымаць візу і ехаць на стажыроўку, але ж візу ёй не далі: паперы выявіліся фальшывымі. Гэта не адзіны выпадак такога махлярства. Міліцыя мае яшчэ як мінімум 10 скаргаў на дырэктара гэтай фірмы. Агулам ён падмануў людзей на 35 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі