Міліцыя спрабуе трапіць у кватэру назіральніка Артура Фінькевіча
У кватэру назіральніка Артура Фінькевіча, які таксама з’яўляецца даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Віктара Янчурэвіча, спрабуюць трапіць міліцыянты. Яны звоняць і грукаюць у дзверы, пачынаючы з сёмай раніцы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Артур Фінькевіч.
Артур Фінькевіч: "На пачатку восьмай гадзіны бесперапынна званілі ў званок і грукалі ў дзверы. Я не падыходзіў. Я назіраю на адным з участкаў і паралельна каардыную па акрузе назіранне. Мы пісалі шмат скаргаў, выявілі шмат парушэнняў".
Назіральнікі заяўляюць пра парушэнні на сёлетніх выбарах: завышэнне яўкі, прымус студэнтаў да датэрміновага галасавання. На 625-м выбарчым участку па 108 выбарчай акрузе кандыдаты заявілі пра ўкід бюлетэняў.