Міліцыя спыніла справу за ўскладанне вянка з чарапамі да помніка Леніну

Міліцыя спыніла справу за ўскладанне вянка з чарапамі да помніка Леніну

Міліцыя даслала Вітольду Ашурку з Бярозаўкі Лідскага раёна пісьмовае паведамленьне, што справа пра дробнае хуліганства супраць яго спыненая ў выніку праверкі, перадае Радыё "Свабода"

Нагодай для праверкі стала тое, што да 7 лістапада актывіст усклаў вянок з чарапамі да помніка Леніну. Да вянка, як распавядала Еўрарадыё, быў прымацаваны надпіс "Гары ў пекле, кат". 

Ашурак кажа, што праз паўгадзіны вянок знік ад помніка Леніну, але ўвечары да яго завіталі міліцыянты па тлумачэнні. Ашурак адмовіўся даваць тлумачэнні, а міліцыянты не сталі настойваць і сышлі.

"Нарэшце я дажыў да часу, калі заслужанае стаўленне да правадыра бальшавіцкага перавароту стала лічыцца нормай жыцця ў Беларусі, а не хуліганствам. Вось і прыйшоў час, калі і гэты кат нібы апынуўся за калючым дротам ад нас. Разумею, што рашэнне прымалася не нашымі міліцыянтамі, а недзе наверсе. А наш наступны крок — дамагацца, каб цяпер усіх гэтых ленінаў папрыбіралі з усяе Беларусі", — радуецца сваёй перамозе Ашурак.

Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што хацеў нагадаць пра мільёны людзей, забітых бальшавікамі. 

Міліцыя спыніла справу за ўскладанне вянка з чарапамі да помніка Леніну
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі