Міліцыя забрала тэхніку ў гродзенскіх журналістаў

Міліцыя забрала тэхніку ў гродзенскіх журналістаў

Гродзенская міліцыя правяла ператрусы ў журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам "Белсат".

Паводле інфармацыі прэс-службы БАЖ, Дзянісава і Кайрыса затрымалі 23 ліпеня людзі ў цывільным. Больш за дзве гадзіны хлопцы прабылі ў пастарунку, пасля чаго адбыліся ператрусы ў іх дома. 

Ператрусы скончыліся позна ўвечары. У Кайрыса міліцыянты забралі тры камп'ютары, тэлефон і жорсткі дыск з флэшкамі, у Дзянісава — відэкамеру, тэлефон ды іншую тэхніку. 

Паведамляецца, што ператрусы адбыліся ў рамках праверкі па дзвюх справах — праца без акрэдытацыі і абраза. Прэс-служба БАЖ мяркуе, што гаворка ідзе пра абразу кіраўніцы ўчастку абслугоўвання УЖРЭП Ленінскага раёну Горадні Святланы Жылінскай. Яна згадвалася ў сюжэце "Белсата" ад 20 красавіка 2018 года "Жыхары інтэрната: "Заходзіш з дзіцём у душ — там ляжыць здохлы пацук!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі