Міліцыя злавіла выкрадальніка віртуальнага танка
Віцебскія праваахоўнікі знайшлі непаўналетняга зламысніка, які зламаў чужы акаўнт у папулярнай сеткавай гульні.
У лютым у Аршанскі ГАУС звярнуўся 30-гадовы вайсковец. У заяве ён напісаў, што нехта зламаў яго электронную пошту і потым змяніў пароль на ягонай старонцы ў гульні “Свет танкаў”. Цяпер вайсковец не мог гуляць, а таксама карыстацца прэміум-танкам, які набыў за 300 тысяч рублёў.
Праз два тыдні высветлілася, што каштоўную віртуальную цацку выкраў школьнік з Магілёўскай вобласці і перапрадаў правы на выкарыстанне акаўнта аднагодку з Докшыцкага раёну.
Паколькі малалетняму злодзею ўсяго 15, крымінальную справу на яго не заводзілі. Вырашаецца пытанне пра адміністрацыйныя санкцыі. Магчыма, хлопец і яго бацькі будуць аштрафаваныя, піша “Советская Белоруссия”.