Міліцыянты хацелі распрануць незалежную журналістку

Цяпер журналістку з Бярозы чакае суд за "незаконны выраб прадукцыі СМІ".

"Узяла інтэрв'ю ў кіраўніка Бярозаўскай аптэкі №18 Казюпы Алега Нікалаевіча, якое размясціла ў камп'ютарнай сетцы "Інтэрнэт" на сайце польскай радыёстанцыі "Рыдыё Рацыя". Гэтым парушыла патрабаванні артыкулу 36 Закону РБ ад 17.07.2008 году "Аб сродках масавай інфармацыі" — здзейсніла незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі..." — зачытвае вытрымкі з пратаколу сама Тамара Шчапёткіна.

Падставай для абвінавачання сталі паказанні сведак супраць незалежнай журналісткі. Міліцыянты апыталі Алега Казюпу, а таксама дырэктара сярэдняй школы № 1 Бярозы Мікалая Жуковіча. Мужчынам паказалі здымкі чатарох жанчын, сярод якіх была і Шчапёткіна. Сведкі прызналі, што менавіта Шчапёткіна брала ў іх інтэрв'ю, якія пазней з'явіліся на сайце "Радыё Рацыя".

Незалежная журналістка адмовілася даваць праваахоўнікам тлумачэнні, скарыстаўшыся канстытуцыйным правам не сведчыць супраць сябе.

Шчапёткіну ўжо не першы раз спрабуюць прыцягнуць да адказнасці Найбольш у гэтай гісторыі жанчыну абурыў асабісты дагляд, з якім яна сутыкнулася на ўваходзе ў міліцэйскі пастарунак. Па словах Шчапёткінай, жанчына-афіцэр зняла з яе паліто, праглядзела нават боты і да ўсяго спрабавала амаль цалкам распрануць:

"Нешта ёй падалося ў маім, выбачаюся, бюстгалтары. Сказала: "Вось тут нешта ёсть! Трэба яшчэ паглядзець". Я сказала, што гэтага не дазволю і, калі вы працягнеце здзекавацца з мяне далей, я проста развярнуся і пайду: будзеце на допыт шукаць мяне. Калі так сказала, то ўжо прапусцілі".

Такія меры праваахоўнікі растлумачылі нібыта новым патрабаваннем міністра МУС на рэжымных аб'ектах. Сама ж жанчына лічыць, што яны проста баяліся, што журналістка пранясе ў пастарунак дыктафон.

Папросту чакаць, пакуль яе выклічуць у суд, Шчапёткіна не збіраецца. Дзеянні праваахоўнікаў яна называе абуральнымі і будзе скардзіцца на іх наўпрост у Міністэрства унутраных спраў.

Дарэчы, па падліках "Беларускай асацыяцыі журналістаў”, справа Шчапёткінай стане сёлета 13-м адміністрацыйным працэсам за супраць з замежных СМІ без акрэдытацыі.

Фота: www.odsgomel.org

Спецыяльна для праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі