Мінабароны папярэджвае пра з'яўленне на дарогах Беларусі ваеннай тэхнікі

Tанк Т-72Б

Tанк Т-72Б / @modmilby

У Беларусі праходзіць чарговая праверка баявой гатоўнасці. У ёй удзельнічаюць механізаваныя падраздзяленні. У раёны выканання задач ваенная тэхніка будзе дабірацца па дарогах агульнага карыстання. Задзейнічаныя будуць дарогі ў Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай і Віцебскай абласцях, папярэдзілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Войскі павінны здзейсніць маршы ў прызначаныя раёны ў самыя кароткія тэрміны, а затым — выканаць нарматывы па прадметах баявой падрыхтоўкі. Ваенную і спецтэхніку правераць таксама ў рамках кантрольных прабегаў па перасечанай мясцовасці.

У Мінабароны адзначылі, што праверка "носіць комплексны характар і дазволіць вызначыць гатоўнасць вайсковых частак і падраздзяленняў выконваць задачы па прызначэнні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі