Мінабароны: Расійскія войскі вернуцца на радзіму да 30 верасня

Мінабароны: Расійскія войскі вернуцца на радзіму да 30 верасня

Расійскія войскі, якія прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў вучэннях “Захад-2017”, вернуцца на радзіму да 30 верасня. Да той жа даты ў месцы сваёй пастаяннай дыслакацыі мусяць вярнуцца і беларускія падраздзяленні. Пра гэта ў сераду на брыфінгу, прысвечаным вайсковым вучэнням, якія пачынаюцца 14 верасня, паведаміў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі, памочнік міністра абароны генерал-маёр Алег Воінаў. Ён нагадаў, што на тэрыторыі нашай краіны ў вучэннях возьмуць удзел крыху больш за 7 тысяч беларускіх вайскоўцаў і каля 3 тысяч расіян.

Такім чынам расійскія вайскоўцы могуць затрымацца ў Беларусі пасля заканчэння 20 верасня "Захаду-2017" аж на 10 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі