Мінадукацыі правядзе ў асобных школах рэспубліканскую кантрольную работу

Мінадукацыі правядзе ў асобных школах рэспубліканскую кантрольную работу

У лютым 2018 гадоў ў асобных раённых школах Беларусі будуць праведзены рэспубліканскія кантрольныя работы. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 26 студзеня распавяла намесніца міністра адукацыі Раіса Сідарэнка.

Сідарэнка: "Сёлета мы першы раз будзем праводзіць рэспубліканскія кантрольныя работы. І мы ўбачым зусім аб'ектыўную карціну. У кожным раёне будзе школа, дзе пройдзе рэспубліканская, так званая міністэрская кантрольная работа, якая дазволіць нам убачыць аб'ектыўнасць выстаўлення адзнак і ацаніць працу настаўнікаў.

У кожным раёне будзе адабраная школа, цяпер гэты працэс ідзе. Будзе праведзена кантрольная работа, і незалежная камісія яе праверыць у зашыфраваным выглядзе".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі