Мінадукацыі рэкамендуе прымаць выпускныя іспыты ў школах у масках

Мінадукацыі рэкамендуе прымаць выпускныя іспыты ў школах у масках

У месцах правядзення выпускных іспытаў у школах павінныя быць антысептыкі і сродкі індывідуальнай абароны. Гэта прадугледжана санітарна-эпідэміялагічнымі патрабаваннямі, якія паведаміла прэс-служба Мінадукацыі ў сваім Telegram-канале. 

Выпускныя іспыты павінныя праходзіць у вялікіх па плошчы і праетраных памяшканнях. Кабінеты і мэбля ў іх мусяць быць старанна вымытыя. За партай павінна быць не больш за аднаго вучня. Пры неабходнасці клас можна падзяліць на дзве групы і пасадзіць у двух кабінетах. 

Пры вусных іспытах школы павінныя скласці графік прыходу навучэнцаў, каб пазбегнуць вялікіх збораў. Можна, напрыклад, папярэдне разбіць на групы па 5 чалавек.

У кабінетах, дзе праводзяцца іспыты, павінны знаходзіцца толькі чальцы экзаменацыйнай камісіі — і ніякіх пабочных асобаў. Экзаменатарам рэкамендаваны масачны рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі