Мінадукацыі рыхтуе дакумент, які абароніць правы настаўнікаў
У Міністэрстве адукацыі прайшла чарговая сустрэча з настаўнікамі, прадстаўнікамі грамадскасці і чыноўнікамі. На ёй намесніца кіраўніка ведамства Тамара Сідарэнка анансавала дакумент, які абароніць правы настаўнікаў і пазбавіць іх ад неўласцівай працы: лішніх паперак, збору макулатуры ды іншага. Пра гэта Еўрарадыё распавяла прысутная на сустрэчы пісьменніца Яўгенія Пастарнак:
“Я паверыла ў тое, што праблемы нашай адукацыі можна вырашаць, але мы знаходзімся толькі ў самым пачатку доўгага і складанага шляху. І калі спачатку ў міністэрстве ў адказ на мой ліст заяўлялі, што праблемы высмактаныя з пальца. То цяпер намесніца міністра прызнала, што такія праблемы ёсць”.
Яўгенія Пастарнак напісала адкрыты ліст ў Міністэрства адукацыі ў верасні. Пасля прайшла адна сустрэча з чыноўнікамі, цяпер — другая. Па словах Яўгеніі, гэта ўжо паказвае, што з чыноўнікамі можна размаўляць.
Глядзець размову у студыі цалкам можна тут: