Мінадукацыі: у школах увядуць "абавязковы" факультатыў пра Вялікую Айчынную
У школах уводзяць новы факультатыў — па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Пытанні пра вайну ўвядуць у кожны білет на іспытах. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ расказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.
Па словах чыноўніка, у 2004 годзе быў распрацаваны курс "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа ў кантэксце Другой сусветнай вайны". Менавіта ён будзе пакладзены ў аснову факультатыва.
"Але факультатыў — гэта выбраў ці не выбраў. Таму для падрыхтоўкі да іпытаў вучням будзе рэкамендавана выбраць гэты курс, бо пры выкананні экзаменацыйнага білета і падрыхтоўцы там абавязкова будзе пытанне — мы прапрацоўваем гэта — пра Вялікую Айчынную вайну. Гэта значыць, у нас 20 білетаў — другім пытаннем Вялікая Айчынная вайна. Для таго, каб школьніку падрыхтавацца, а педагогу падрыхтаваць, у 9-м класе гэты курс будзе выбірацца ўсімі школьнікамі", — патлумачыў чыноўнік.
Як бачна, "выбірацца" новы факультатыў будзе так, як праходзяць выбары ў Беларусі — у абавязковым парадку і без жадання саміх "выбарцаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.