Мінакі пра мурал аб мінска-маскоўскім сяброўстве: А што, нешта змянілася?

Мінакі пра мурал аб мінска-маскоўскім сяброўстве: А што, нешта змянілася?

Мінчане не заўважаюць, што графіці аб маскоўска-мінскім сяброўстве на 32 доме па сталічнай вуліцы Магілёўская змянілася. У малюнак невядомы мастак "уплёў" калючы дрот. Раніцай 24 кастрычніка пра гэта даведаўся інтэрнэт, але не мясцовыя жыхары.

“У сэнсе, нешта змянілася? Мы ў інтэрнатах студэнцкіх жывем. Малюнак вельмі дзіўны, хацелася б тон змяніць”, — рэагуюць студэнткі, якіх сустракаю каля мурала.

Дзве жанчыны спыняюцца і разглядаюць малюнак, але пра змены яны даведваюцца… з Твітара.

“Наогул, яго варта замаляваць было б, цалкам. Адразу нам гэты малюнак не спадабаўся”, — рэагуюць мясцовыя жыхаркі.

Дзвюм студэнткам прапаную адразу паглядзець на малюнак. Глядзяць і… нічога не заўважаюць.

“Мы кожны дзень ходзім тут і ўжо не заўважаем, мы тут вучымся побач. Учора не хадзілі бо быў выхадны”, — пра змены яны даведваюцца, толькі калі кажу пра гэта.

Дырэктар студыі “Наватэк Арт”, якая ініцыявала такі падарунак да Дзён Масквы ў Мінску, Іван Панцялей ніяк не пракаментаваў змены.

“Пакуль не бачыў. Ніяк не магу гэта ацаніць ці пракаментаваць”, —  расказаў Еўрарадыё Іван.

Малюнак на вуліцы Магілёўскай выканаў расійскі мастак з Яраслаўля Артур Кашак. Тады гэты малюнак выклікаў шмат абурэння ў мінчукоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі