Мінчанін спрабаваў правезці праз мяжу буравую ўстаноўку
У разабраным выглядзе мужчына схаваў яе ў салоне аўтамабіля.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, 32-гадовы жыхар Мінска вяртаўся з Польшчы праз пункт пропуску "Варшаўскі мост". Для перасячэння мяжы на беларускім баку ён абраў "зялёны канал", які не патрабуе дэкларавання тавараў.
Аднак аўтамабіль быў накіраваны на паглыблены дагляд. У салоне BMW мытнікі выявілі 10 запчастак для буравой ўстаноўкі. Згодна з дакументамі, якія таксама былі знойдзены ў кіроўцы, спецтэхніка каштавала 6,5 тысячаў еўра. Гэта больш як у 4 разы перавышала дазволены кошт для тавараў, якія не трэба дэклараваць.
У дачыненні да мужчыны была распачата адміністрацыйная справа, а запчасткі канфіскавалі да рашэння суда.