Мінчанку падазраюць у крадзяжы рацыі ў сілавіка
Раён Стэлы падчас аднаго з пратэстных маршаў 2020 года / Еўрарадыё
СК апублікаваў відэа, нібыта зробленае ў дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі 23 верасня падчас пратэстнай акцыі. Ведамства паведамляе, што на ім зафіксаваная 37-гадовая мінчанка, "якая скрала радыёстанцыю,што належыць вайскоўцу. У дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса".
Праўда, самога моманту выкрадання рацыі на відэа няма.
Следчы камітэт заклікае грамадзян "не паддавацца на правакацыі арганізатараў беспарадкаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.