Мінчука пакаралі за бясплатны сэрвіс дастаўкі ежы "Ёжик"
Заснавальніка сэрвісу дастаўкі ежы "Ёжик" прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Яго абвінавацілі ў незаконнай арганізацыі і ўдзеле ў дзейнасці фонду, які не прайшоў дзяржаўную рэгістрацыю.
Гаворка ідзе пра сэрвіс дастаўкі ежы для пацярпелых ад рэпрэсіяў, якую арганізааў Юка Куст.
Прэс-служба МУС сцвярджае, быццам на сайце сэрвісу "Ёжик" указваўся максімальны кошт прадуктаў (насамрэч там была балавая сістэма). Потым заснавальнік чакаў, пакуль набярэцца шмат заказаў — і закупляў тавары па аптовых цэнах. "Розніцу клаў сабе ў кішэню", — заяўляюць у МУС.
На відэа, запісаным міліцыяй, такую схему не апіісваюць ні сам Юка Куст, ні намеснік начальніка УБЭЗ УУС МІнаблвыканкама Міхаіл Герчык.
У каментары onliner.by Юка Куст патлумачыў, што планаваў свой праект камерцыйным, але калі не атрымалася, ператварыў у дабрачынны. "Гэта, аказваецца, рэгуляваная штука — я пра гэта не ведаў. Думаў, што калі ты даеш нешта бясплатна, то гэта можна рабіць на сваё меркаванне і ні з кім ўзгадняць не трэба. Аказалася, што я не маю рацыі", — распавёў мінчук. Па яго словах, на праекце ён не зарабіў нічога, акрамя досведу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.