Мінчука затрымалі за кнігу ўспамінаў салдата вермахта, набытую ў краме

Мінчука затрымалі за кнігу ўспамінаў салдата вермахта, набытую ў краме

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі мінчука Багдана Вераса за кнігу, пішуць праваабаронцы "Вясны". 

Сілавікі патлумачылі затрыанне тым, што раней хлопец купіў у адной з мінскіх крамаў кнігу ўспамінаў Ганса Кіншэрмана "Крывава-чырвоны снег. Запіскі кулямётчыка вермахта". Фактычна, гэта дзённік салдата, які ваяваў у тым ліку пад Сталінградам.

Дарэчы, у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў гэтай кнігі няма. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі