Мінчукі масава скупляюць праязныя квіткі, талоны і жэтоны на метро

У метрапалітэне ўвечары 30 верасня ўзнік сапраўдны ажыятаж. Чэргі ў касы ёсць практычна на ўсіх станцыях, у іх стаяць дзясяткі пасажыраў.



Як паведамляе БелаПАН са словаў відавочцы, каб купіць два жэтоны на станцыі метро "Кунцаўшчына", даводзіцца прастаяць у чарзе каля 20 хвілінаў. У чэргі становяцца не толькі тыя, хто ўваходзіць на станцыю, але і тыя, хто яе пакідае. У той жа час некаторыя пасажыры, зайшоўшы ў хол і ўбачыўшы велізарную чаргу, сыходзілі са станцыі.



Нагадаем, што з 1 кастрычніка кошт адной паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі і метро складзе 2500 рублёў замест ранейшых 2000.



Фота — з фэйсбука Андрэя Кабанава

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі