Мінэнерга назвала рэальны кошт, па якім Беларусь набывае газ у Расіі

Мінэнерга назвала рэальны кошт, па якім Беларусь набывае газ у Расіі

Міністэрства энергетыкі Беларусі раскрыла ланцужок, па якім адбываюцца пастаўкі прыроднага газа з Расіі ў Беларусь, і апублікавала кошты, якія ўтвараюцца на кожным з яго звёнаў. Па дарозе газ даражэе на 26%: $132,77 за тысячу кубаметраў ператвараюцца ў $179,4.

У кантракце з "Газпрамам" запісаны кошт у $132,77 за тысячу кубоў газу. З улікам падатку на дададзеную вартасць гэта $159,32. Па гэтым кошце "Газпрам" прадае газ сваёй беларускай "дачцэ" — прадпрыемству "Газпрам трансгаз Беларусь". А ўжо яно, дадаўшы сваю нацэнку ў $16,73 ($20,08 з ПДВ), пастаўляе газ беларускаму прадпрыемству "Белтопгаз" па $179,4 за тысячу кубаметраў.

Мінэнерга назвала рэальны кошт, па якім Беларусь набывае газ у Расіі
Тут і далей інфаграфіка: minenergo.gov.by

Таксама ў Мінэнерга патлумачылі, як утвараюцца кошты на газ для беларусаў. "Эканамічна абгрунтаваны" тарыф, які пакрывае 100% кошту расійскіх паставак і ўлічвае ўмоўна-пастаянныя выдаткі "Белтопгаза" (заробкі, падаткі, амартызацыя, расходныя матэрыялы) складае 373,8 рубля за тысячу кубоў. Гэта $194. Але па такім кошце, паводле звестак міністэрства, газ набывае толькі 3% насельніцтва.

Для астатніх кошты наступныя: 284,2 рубля ($147,5) за тысячу кубаметраў для беларусаў, у якіх няма газавага ацяплення, і 77,6 рубля ($40,2) для тых, у каго яно ёсць. Па статыстыцы Мінэнерга, другіх у краіне больш, таму сярэдні кошт па Беларусі — 142,3 рубля ($73,8) за тысячу кубаметраў.

Такім чынам, сёння беларусы ў сярэднім аплачваюць газ на 38.07% ад поўных выдаткаў.

Мінэнерга назвала рэальны кошт, па якім Беларусь набывае газ у Расіі
Мінэнерга назвала рэальны кошт, па якім Беларусь набывае газ у Расіі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі