Мінэнерга Расіі мяркуе падпісаць дамову з Беларуссю пра газ у лістападзе

Мінэнерга Расіі мяркуе падпісаць дамову з Беларуссю пра газ у лістападзе

Расія спадзяецца бліжэйшым часам падпісаць канчатковую дамову з Беларуссю наконт паставак газу. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак.

"Прынцыповыя дамоўленасці ёсць... Канчатковыя дамоўленасці і падпісанне дакументаў мы чакаем бліжэйшым часам", — перадае ТАСС словы расійскага міністра.

Новак адзначыў, што гэтае пытанне можа быць вырашанае ўжо ў лістападзе. Дэталі пагаднення стануць зразумелыя пазней.

Спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй у газавай сферы цягнуцца з пачатку года. Расійскі бок заяўляў, што Беларусь недаплочвае за газ. Афіцыйны Мінск адказваў, што плаціць па кошце, які лічыць справядлівым. У выніку Масква налічыла, што сума "недаплаты" склала больш за 280 мільёнаў долараў.

У кастрычніку Беларусь і Расія дамовіліся, як вырашаць канфлікт. Бакі пагадзіліся на міжбюджэтную кампенсацыю пры пастаўках газу ў Беларусь. Гэта дазволіць да 1 ліпеня 2019 года стварыць роўныя ўмовы па цане на газ для вытворцаў энергіі, а да 1 студзеня 2025-га — для астатніх спажыўцоў нафты і газу.

Грошы за "недаплату" Беларусь пакуль так і не выплаціла. Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч напрыканцы кастрычніка тлумачыў, што выплаты звязаныя з падпісаннем шэрагу пагадненняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі